Тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства ў Літве вырашылі не павялічваць

Фота: migracja.lt

Камітэт бяспекі Сейму Літвы выказаўся супраць павелічэння для беларусаў тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства.

Раней кіраўніца МУС Літве Агне Білатайце прапанавала павялічыць тэрмін ДНЖ грамадзянам, якія могуць пацярпець ад рэжыму Лукашэнкі, з аднаго да трох гадоў. Аднак камітэт нацыянальнай бяспекі і абароны літоўскага парламента рэкамендаваў адхіліць такую прапанову, паведамляе “Позiрк”. На думку камітэту, такія прапановы носяць “паспешлівы характар і могуць стварыць негатыўныя прэцэдэнты ў будучыні”.

Як лічаць дэпутаты, неабходна ацэньваць гэтую прапанову сістэмна. Супраць ініцыятывы прагаласавала чатыры сябры камітэту, за — два, яшчэ двое, у тым ліку яго кіраўнік Лаўрынас Кашчунас, устрымаліся.

racyja.com