Максім Плешко: ЕЗ разумее, што без Вольнай Беларусі не можа быць бяспекі ва Усходняй Еўропе

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі акрэсліў новы геапалітычны пояс стабільнасці: ад Скандынавіі праз Менск і Кіеў да Паўднёвага Каўказа. Гэта адбылося падчас сустрэчы лідараў Еўропы – удзельнікаў Joint Expeditionary Force. Гэта азначае, што Беларусь будзе ўпісана ў новы звяз, і без яе свае будучыя межы Еўразвяз ужо не ўяўляе.

Racyja.com пагутарыла з кіраўніком Цэнтра беларускіх камунікацый Максімам Плешко пра тое, якая месца і пры якіх умовах можа заняць Беларусь месца ў Балта-Чарнаморскага рэгіёне; якую ролю ў гэтым працэсе можа адыграць Польшча; і ці змянілася стаўленне ўкраінцаў да Беларусаў праз амаль два гады пачатку вайны ва Украіне:

 Я хачу сказаць, што гэта насамрэч важна, такая магістральная заява. Прэзідэнт Украіны акрэсліў геапалітычны звяз – Скандынавія, праз Менск, Кіеў і да Каўказу. Гэты звяз і канфігурацыя яна не новая. Гэты звяз існаваў яшчэ з часоў Варагаў у Грэкі, з часоў Русі, з часоў Вялікага Княства, Рэчы Паспалітай. Яна ўжо ў сучасным мадэрным выглядзе паўставала на пачатку 20-га стагоддзя. Тады прайшла канферэнцыя з удзелам краін Балтыі, Польшчы, Крымскай Народнай Рэспублікі. Але, як кажуць беларусы, не склалася тады. Бальшавіцкая Расея акупавала гэтыя тэрыторыі – Украінскую Народную Рэспубліку, Беларускую Народную Рэспубліку, Балтыйскія краіны. Далей было крывавае 20-е стагоддзе, усе яго добра памятаюць. Сёння маючы гэты досвед, разумеючы, што толькі супольнымі высілкамі можна стрымаць гэты націск арды. У свеце гучаць заявы пра вяртанне гэтай тэмы. Сёння прэзідэнт Зяленскі думае пра тое, якой будзе бяспека ў пасляваенны час. Таму такая заява была зроблена. Больш за тое, усе цудоўна разумеюць, хто займаецца палітыкай, геапалітыкай, бяспекай, усе цудоўна разумеюць, што без вольнай і дэмакратычнай Беларусі не можа быць бяспекі ва Усходняй Еўропе. Украіна гэта адчула, асабліва гэта адчула Кіеўская вобласць. Гэта зруйнаваны, але не скораны Ірпень, гэта расстраляная Буча, гэта зруйнаваная Барадзянка, гэта таксама напаўакружэнне Кіева, Чарнігава. Арда прыйшла праз Беларусь, пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. Украінцы на сабе адчулі пагрозы, якія сёння гучаць ад крамлёўскіх прапагандыстаў „растаптаць Прыбалтыку”, „прабіць сувальскі калідор” і гэтак далей. Беларусь сёння пад акупацыяй рэжыму Лукашэнкі і расейскай акупацыяй, яна з’яўляецца плацдармам, яна нясе пагрозу. Яна прыбывае не ў сваёй геапалітычнай прасторы, а ў чужой – азіяцкай. Беларусь заўжды была ў еўрапейскім кантэксце і еўрапейскай цывілізацыі. Таму гэтыя заявы абсалютна правільныя і лагічныя. Яшчэ раней у Варшаве Зяленскі заявіў, што вайна абавязкова прыйдзе ў Беларусь. Таксама Байдэн заявіў, што беларусы працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю. Блінкін таксама заяўляў, што Злучаныя Штаты падтрымлівалі і будуць падтрымліваць Беларусь надалей. Гэтая палітыка зразумелая, толькі людзі, якія не разумеюць глыбіню сітуацыі, могуць згаджацца з думкай, што пасля вайны хтосьці можа пагадзіцца з рэжымам Лукашэнкі. Ніхто з ім не пагодзіцца, украінцы не прабачаць. У нацыянальных інтарэсах Украіны існаванне вольнай і дэмакратычнай дзяржавы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Вольга Сямашка, racyja.com