Беларуская ініцыятыва Adu.place падчас адмысловай анлайн-сустрэчы „Стыпендыя Чыўнінг (Chevening)” прадставіла праграму Chevening – дзяржаўную стыпендыю Вялікабрытаніі, якая пакрывае навучанне ў Англіі па праграме магістра.
Пра магчымасці праз уласны досвед распавяла выпускніца Аляксандра Багуслаўская:
– Я першапачаткова падавалася ўжо ў эміграцыі. Я так разумею, што пасля 2020 года Chevening больш лаяльна пачаў ставіцца да беларусаў, якія падаюцца не з Беларусі. То бок гэта не праблема, калі вы падаецеся не з Беларусі. На маім патоку Chevening хтосьці вярнуўся ў Беларусь, хтосьці не ў Беларусь, у Вялікабрытаніі ніхто не заставаўся, у гэтым няма праблемы. Але ідэальны сцэнар для мяне гэта вярнуцца ў Беларусь і займацца справай.
Для ўдзелу ў праграме Chevening неабходна веданне ангельскай мовы на ўзроўні вышэй за С1, але без прадстаўлення сертыфіката. Праграма патрабуе два гады досведу працы і прапануе толькі лімітаваныя (але пры гэтым шырока сфармуляваныя) спецыялізацыі для вучобы.