Праект «Малус» рыхтуе трэці сезон

«Малус» – гэта беларускі падкаст з мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск – асобны аповед.

Праект паўстаў у пачатку 2022 года і за гэты час ужо было створана 36 выпускаў, якія агучылі акторы акторы-купалаўцы. Сярод іх: Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш.

«Малус» стаў вынікам пошуку новых фарматаў для сучаснай беларускай літаратуры, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій і спалучэння розных галін мастацтва. Па задуме арганізатараў праекта, гэты падкаст таксама з’яўляецца добрым варыянтам для тых, хто хоча мець доступ да беларускай культуры, нягледзячы на вымушаную эміграцыю як творцаў, так і іх аўдыторыі, ды насуперак знішчэнню літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі.

Слухаць падкаст «Малус» можна на любой з папулярных пляцовак: Google PodcastsApple PodcastsSpotify ды іншыя.

Цяпер рыхтуюцца новыя выпускі для трэцяга сезона. З гэтай нагоды арганізатары праекта шукаюць патронаў, якія б маглі падтрымаць добрую культурніцкую ініцыятыву. Каб падтрымаць праект, аўтары запрашаюць стаць патронам на Patreon або зрабіць данат.

budzma.org