Ці думалі ўжо пра калядныя падарункі? Калі яшчэ не, дык самы час падумаць. Тым, каму цяжка выбіраць падарункі альбо не стае на гэта часу, на дапамогу прыйдзе брэнд TRSK, які стварыў «Вушасты бокс». У тым боксе ўсё па-беларуску і для беларусаў, і мы налічылі ажно 5 прычын, чаму гэта ідэальны калядны падарунак.

Што ў Вушастым боксе

Лонгсліў з каляднай зоркай

Прыгожы і ўтульны лонгсліў ад брэнда TRSK мае ў складзе 82% бавоўны і 8% эластана, а гэта значыць, што лонгсліў спакойна можна апранаць на час калядных забаў на вуліцы замест тэрмаадзення — калі катаецеся, прыкладам, на санках, сноўбордзе ці лыжах. Канечне, гаворка не ідзе пра экстрэмальнае надвор’е.

Лонгслівы ёсць у двух варыянтах — чырвоны і сіні, жаночы і мужчынскі.

Кніга «Хлопчык і снег» Альгерда Бахарэвіча

Вольныя вечары калядных вакацый ідэальна падыходзяць для чытання, а з кнігай «Хлопчык і снег» некалькі прыемных вечароў вам ці атрымальніку падарунка забяспечана.

Набор налепак

Сцікерпак з надпісам «Пахне чабор», трыма чарапахамі, балетам і іншымі малюнкамі — зразумелы толькі для беларусаў.

Калядная паштоўка

А як жа без яе! Можна падпісаць самастойна ці папрасіць зрабіць гэта краму TRSK, калі «Вушасты бокс» замовіце адразу з дастаўкай той ці таму, каго плануеце павіншаваць з Калядамі і Новым годам.

5 прычын, чаму «Вушасты бокс» — ідэальны падарунак на Каляды

1. Душэўны падарунак з беларускім каларытам

Калядны бокс зроблены адмыслова беларусамі для беларусаў. Ён абавязкова прынясе цёплыя пачуцці тым, хто захапляецца беларускай культурай і сумуе па Радзіме.

2. Універсальны

Гэта падарунак, які спадабаецца і калегам па працы, і сябрам, і сваякам.

3. Унікальны

Рэчы з «Вушастага бокса» нельга набыць у першай-лепшай краме. Лонгсліў і сцікерпак былі распрацаваныя дызайнерамі адмыслова для кліентаў брэнда TRSK і прадаюцца невялікімі партыямі.

4. Эканоміць ваш час

Не трэба мучыцца і бегаць па крамах. Для вас ужо выбралі найлепшае і адметна-беларускае і ўпакавалі ў прыгожы бокс. Бярыце і дарыце! Нават паштоўку, якая ўваходзіць у набор, могуць падпісаць па вашым жаданні і адразу даслаць адрасату.

5. Прыгожы

Калядная зорка, беларускія колеры на лонгсліве выдатна пасуюць да таго, каб стварыць прыгожы калядны лук і выкарыстаць яго ў навагодняй фотасесіі.

Як замовіць гэтую скрынку цудаў і як працуе дастаўка

«Вушасты бокс» можна замовіць і адразу ж аплаціць на сайце trsk.io.Плацяжы аўтаматызаваныя і робяцца за лічаныя секунды.

У Вільні замову можна забраць самастойна па адрасе Šiaulių g.,10.

Дастаўка па Літве выконваецца на працягу 7–14 працоўных дзён з моманту паступлення аплаты за тавар, па астатніх краінах ЕС — да 30 рабочых дзён. Магчымая таксама дастаўка ў ЗША і Канаду. Падрабязней пра ўмовы дастаўкі чытайце па спасылцы

Калі засталіся пытанні, звяртайцеся на email: info@trsk.io.І памятайце: «Вушасты бокс» нясе радасць ад беларусаў беларусам!

Публікуецца на правах рэкламы