26.11: Акцыя беларусаў у Варшаве да ўгодкаў Слуцкага паўстання

Шаноўныя беларусы Варшавы!

Набліжаецца важная для беларусаў дата – Дзень Герояў, Дзень Слуцкага Збройнага Чыну.

103 гады таму слуцкія сяляне распачалі збройную барацьбу супраць бальшавіцкіх акупацыйных войскаў за Беларускую Народную Рэспубліку.

Беларуская нацыя мае шмат герояў. Давайце разам ушануем тых беларускіх герояў, якія загінулі за Незалежную Беларусь: слуцкіх паўстанцаў; беларусаў, якія загінулі ад камуністычных і нацысцкіх рэпрэсіяў; беларусаў, забітых лукашэнкаўскай бандай; беларусаў, якія загінулі ў змаганні за Украіну; а таксама абавязкова прыгадаем сённяшніх герояў, – беларускіх палітвязняў, якіх незаконна кінулі за краты.

Запрашаем да ўдзелу ў Маршы: 26 лістапада (у нядзелю) а 13:00 у Варшаве на скрыжаванні вуліц Ерусалімскай і Новы Свят (ul. Nowy Świat 15) пачне фармавацца калона для Марша на Дзень беларускіх Герояў. Калона пачне рух па цэнтры польскай сталіцы а 13.30.

Калі ласка, прыходзьце, прыносьце бела-чырвона-белыя сцягі і партрэты Герояў беларускага народа.

Слава Героям беларускага народа! Слава Героям Слуцкага Збройнага Чына! Свабоду Беларусі! Свабоду палітвязням!

Жыве Беларусь!

Аргкамітэт па святкаванні Дня Беларускіх Герояў у Варшаве