Адукацыя ў Беларусі знаходзіцца на сярэднім узроўні, але адбываецца яе мілітарызацыя. Таксама павялічваецца ўплыў расейскага фактару.
Да такой высновы прыйшлі аўтары даследавання стану беларускай адукацыі пасля 2020 года, якое праводзілася ў рамках праекту „Васьміног”.
Сярод аўтараў – кандыдат філасофскіх навук, эксперт у галіне адукацыі, навукі ды інавацый Андрэй Лаўрухін.
РР: Ці ёсць яшчэ ў беларускай адукацыі штосьці моцнае і добрае?
– Гэтыя адзнакі, як сярэдняя, нармальная і гэтак далей, яны тычацца менавіта сярэдняй адукацыі, сярэдняй школы, пачатковай і сярэдняй школы. Карыстальнікі адукацыйных паслуг і ўдзельнікі, настаўнікі, адміністрацыя, бацькі таксама, лічаць, што ўзровень і якасць нармальныя, сярэдняя. Эксперты таксама кажуць, што калі мы параўноўваем з выдаткамі на сярэднюю адукацыю, на ўзровень бюджэту дзяржавы, то ў параўнанні з іншымі дзяржавамі, узровень не дрэнны, такі добры, сярэдні ўзровень.
Гэта таксама карэлюе з тымі дадзенымі, якія мы атрымалі ў 2018 годзе. Хаця, як вы бачыце, гэта было ўжо даволі шмат гадоў таму, да 2020 года, калі выкладчыкі сябе дыскрэдытавалі ўдзелам у выбарах, не было яшчэ такога жорсткага прэсінгу, не было ідэалагічных курсаў, вельмі шмат чаго не было. Тым не менш трэба ўсведамляць, што адукацыйная сістэма, яна даволі інерцыйная. Таму нягледзячы на тое, што ўжо прайшло пяць гадоў з таго часу, але можна сказаць, што гэтыя адзнакі і гэтыя каштоўнасныя меркаванні адлюстроўваюць рэчаіснасць. У нас няма аб’ектыўнага ў сацыяльных навуках, няма паказчыкаў, якія ёсць у дакладных навуках, што нашыя веды адлюстроўваюць рэчаіснасць на 100%, такога няма.
То бок тут безумоўна ёсць чалавечы складнік таму, што сама адукацыйная сістэма канструюецца і фармуецца людзьмі. У цэлым хутчэй гэта кажа пра тое, што людзі лічаць прымальным такі ўзровень якасці школы. У параўнанні з іншымі краінамі таксама ёсць падставы лічыць, што гэта ўсё ж такі не фатальны ўзровень якасны і не горш, чым у еўрапейскіх развітых краінах, дзе таксама ёсць сярэдняя адукацыя. Яна ўсё ж такі застаецца ў Беларусі даволі адпаведнай патрабаванням. Але трэба зрабіць вельмі істотную агаворку, што ў нас бракуе доўгатэрміновых даследаванняў і тыя, якія паўтараюцца. Гэта пагаршаецца яшчэ тым, што з 2020 года дзяржава наўмысна не дае дадзеных пра тыя сацыялагічныя даследаванні, якія праводзіліся.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.
На думку Андрэя Лаўрухіна, варта не проста канстатаваць гэтыя факты, але таксама намагацца супрацьстаяць ім. Цалкам з вынікамі даследавання пра стан беларускай адукацыі можна пазнаёміцца на старонках праекту „Васьміног”.