«Беларуская мара». Аб’яднаны пераходны кабінет прэзентаваў канцэпцыю нацыянальнага адраджэння

Канцэпцыю і стратэгію нацыянальнага адраджэння Беларусі прэзентавалі на прэс-канферэнцыі ў Варшаве. Рэалізацыя ўнікальнага дакумента разлічана мінімум на 10 гадоў і будзе ахопліваць самыя розныя сферы грамадства.

28 лістапада праект прэзентавалі прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і яе намеснік філосаф Павал Баркоўскі.

«Без моцнай нацыянальнай ідэнтычнасці не будзе існаваць наша дзяржава. Наша зброя і наша абарона – гэта мова. І таму стратэгія нацыянальнага адраджэння і развіцця – гэта не проста дакумент, які прысвечаны гісторыі ці культуры Беларусі. Гэты дакумент, які фармуе наша бачанне будучыні, нашу нацыянальную бяспеку», – падкрэсліла Аліна Коўшык.

radiounet.fm