Офіс Ціханоўскай плануе абмеркаваць прававое становішча беларусаў у Літве на слуханнях у сейме 14 снежня

Фота: “Позірк”

Офіс Святланы Ціханоўскай “будзе замагацца, каб беларусы адчувалі сябе нармальна ў любой еўрапейскай краіне”, так дарадца дэмакратычнага лідара па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька пракаментаваў “Позірку” ініцыятыву шэрагу літоўскіх парламентарыяў абмежаваць выдачу беларусам часовага віда на жыхарства (ВНЖ).

Паводле яго слоў, 14 снежня ў сейме Літвы з ініцыятывы офіса пройдуць слуханні і дыскусія ў фармаце пашыраннага пасяджэння Камітэта па міжнародных пытаннях і групы дэпутатаў “За дэмакратычную Беларусь”. Гэта штогадовае мерапрыемства, адзначыў палітык, але сёлета яго тэму будзе вызначаць “сітуацыя з выбарамі і адпаведнымі заканадаўчымі ініцыятывамі”, таму офіс Ціханоўскай хоча “засяродзіцца на абмеркаванні становішча беларусаў у прававым полі Літвы”.

pozirk.online