Крысціна Дробыш: Хочам засяродзіцца на падлеткавай літаратуры

На 35 пазіцый летась папоўніўся «Кніжны воз». А наперадзе – праца над Караткевічам ды больш твораў для беларускіх падлеткаў.

Так аб працы інтэрнэт-пляцоўкі, кажа яго сузаснавальніца, беларуская акторка Крысціна Дробыш.

«Кніжны воз» — мабільная праграма, чыталка дзіцячых аўдыёкніг (тут прафесійна агучваюць кнігі на беларускай мове для дзяцей і падлеткаў). Наперадзе яшчэ больш праектаў, хоць і працу ў мінулым годзе можна акрэсліць, як інтэнсіўную, заўважае Крысціна Дробыш.

-Праект для дзяцей для мяне будзе заўсёды стаяць у прыярытэце, пакуль з’яўляюцца дзеці, якія ведаюць беларускую мову, асабліва, калі вучаць яе з “Кніжным возам”. А такія ёсць. У нас на 35 пазіцый папоўніўся «Кніжны воз». 19 кніг мы запісалі самі, уласнымі сіламі. Частка з іх была запісана на ахвяраванні людзей. Плюс, мы абнавілі аплікацыю “Кніжнага возу”. Мы дадалі максімальна асноўныя рэчы, якія прасілі слухачы і слухачкі. Усё цяпер вельмі прыгожа выглядае. І працуем далей.

Асноўная мэта праекту – папулярызаваць літаратуру на роднай мове. Таму, як кажа Крысціна Дробыш, далей з’явіцца больш кніг для падлеткаў, але і для малодшых карыстальнікаў плануюць пашыраць кантэнт.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

racyja.com