Летась мы здолелі дапамагчы палітвязням нават фінансава. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да волі” Алег Кулеша.
– Дзякуючы таму, што мы наладжваем стасункі з рознымі пляцоўкамі, з рознымі фундацыямі, то мы маглі зрабіць нават грашовую дапамогу. Гэта па запрашэнні фундацыі (мы не называем з кім працавалі, можам сказаць толькі, што гэта польская дзяржава) 135 чалавек атрымала па 3000 злотых. Яшчэ плюс да гэтага, 52 чалавекі, – гэта проста ўцекачы. 135 – гэта прызнаныя палітвязні і «хатнія хімікі».
“Цяпер у нас шмат іншых накірункаў дзейнасць, сярод якіх – і аб’яднанне з палітвязнямі з 1994-га году”, – дадаў Алег Кулеша.
Цалкам матэрыял: