
У Вільні на пляцоўцы Дома нацыянальных аб’яднанняў працягвае сваю працу выстава мінулагодняга мастацкага пленэру, які ладзіла Таварыства беларускай культуры ў Літве. Пленэр быў прысвечаны 700-годдзю Вільні.
Кажа старшыня таварыства Аляксандр Адамковіч:
– Зараз у Доме нацыянальных аб’яднанняў у Вільні праходзіць выстава Таварыства беларускай культуры па выніках мінулагодняга пленэру “700 гадоў Вільні”. У ім бралі ўдзел беларускія мастакі з Польшчы, Літвы, Латвіі. Выстава пачалася ў снежні і будзе яшчэ праходзіць у студзені месяцы. Хто жадае можа наведаць і паглядзець карціны беларускіх мастакоў.
Мінулагодні пленэр праходзіў з 17 па 26 жніўня і сабраў тузін мастакоў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Латвіі. На гэты раз у ім узялі ўдзел не толькі беларусы, але таксама латышы, палякі, літоўцы. Сёлета Таварыства плануе правесці чарговы пленэр.
Цалкам матэрыял:
