27 студзеня ў прасторы MiCT Roof адбудзецца навуковая канферэнцыя і літаратурная імпрэза «Галасы зніадкуль».
Пачатак навуковай канфэрэнцыі — 10.30 (час мясцовы).
Месца: Brunnenstraße 9, 10119, Berlin
Цалкам праграму канфэрэнцыі глядзіце тут.
У праграме канферэнцыі і літаратурнай імпрэзы выступы Дзмітрыя Строцава, Ульяны Верынай, Светы Бень, Змітра Вішнёва, Яўгена Лосіка (Bionihil), групы ЭG і Міхаіла Шлейхера.
Пачатак літаратурнай імпрэзы — 20:00.
У межах літаратурнай імпрэзы «Галасы зніадкуль» пройдзе прэзентацыя кнігі «Час знешняй адсутнасці» Аксаны Данільчык, якая сёлета выйшла ў выдавецтве «Skaryna Press».
Мадэраваць сустрэчу будзе Яраслава Ананка.
«Галасы берлінскіх і мінскіх літаратараў прадзіраюцца скрозь тлумную і далёкую ад мастацтва рэчаіснасць. У тэкстах боль і страх, смех і вецер, шэпт і крык», — паведамляецца ў анатацыі сустэчы.
Уваход вольны.