Жадаеце прыняць удзел у Конкурсе да Дня Роднай Мовы? Паспяшайцеся падаць заяўку

Фундацыя «Tutaka» абвясціла пра ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых. Каб прыняць удзел у конкурсе неабходна запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць на пошту konkurs@tutaka.org да 31 студзеня.

Сёлета ў журы паэтка Наста Кудасава. Янаразмясціла запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе на сваё старонцы ў Фэйсбуку.

«Запрашаю прыняць удзел у Дэкламатарскім конкурсе да Дня роднай мовы.

Да 31 студзеня (!!!часу ўжо няшмат) трэба запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць на пошту konkurs@tutaka.org. <…>

Чакаю з трымценнем вашых галасоў буду ў журы — журыць і натхняцца! А з найлепшымі выканаўцамі пабачымся ў Беластоку, дзе 20 лютага адбудзецца ўрачысты фінал!

Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды. Хто не зможа прыехаць фізічна, будзе магчымасць далучыцца анлайн.

Навокал жах, вайна і невыносныя навіны, але ж не пакінем мовы нашай, каб не ўмёрлі», — напісала Наста Кудасава.

Нагадаем, удзельнічаць у ІІІ Міжнародным Дэкламатарскім конкурсе для дзяцей, моладзі і дарослых могуць выключна непрафесійныя дэкламатары. Дасылаючы відэа, удзельнік дае згоду на публікацыю гэтага роліка ў сацсетках арганізатара. (Увага! Калі вы хочаце ўдзельнічаць з тэрыторыі Беларусі, памятайце, профіль Tutaki у Instagram прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім).

Падрабязнасці, рэгламент конкурсу і анкету ўдзельніка можна знайсці па спасылцы.

Найлепшыя выканаўцы сустрэнуцца на тэатральнай сцэне Беластока, дзе 21 лютага 2024 адбудзецца ўрачысты фінал. Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды!

Конкурс да Дня Роднай Мовы — гэта дэкламатарскі конкурс для аматараў беларускай літаратуры, якія любяць дэкламаваць і хочуць пазмагацца за перамогу ў лепшым выкананні верша ці празаічнай часткі твора. Галоўная мэта конкурсу — паглыбіць цікавасць беларусаў ва ўсім свеце беларускай культурай, гісторыяй, літаратурай ды паказаць запатрабаванасць у адчуванні сябе беларусамі і далучэнні да беларускамоўнага асяроддзя.

budzma.org