У перыяд дадатковых зімовых канікул філіял “Беларуская хатка” запрашае школьнікаў на экскурсію “У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў” і музейна-педагагічны занятак “Сам зраблю батлеечную ляльку”.
Таксама запрашаем дзяцей і дарослых на нашы мерапрыемствы:
21 лютага, 15:00
Майстар-клас па роспісе шопераў мастачкі І.Князевай. Роспіс шопераў у тэхніцы беларускіх маляванак у межах праекта “Пісаная торба”.
24 лютага, 14:00
Мерапрыемства «А ў нас сёння Масленка» з удзелам фальклорнага ансамбля “Млынок”.
Даведкі і запіс: +375 17 375-52-13.