З 22-га па 25-га лютага ў Вільні пройдзе кніжны кірмаш, на якім упершыню будзе прадстаўлены асобны стэнд з беларускімі кнігамі. Беларускі стэнд арганізаваны выдавецтвам «Пфляўмбаўм».
«Будуць усе нашы навінкі, хіты і нават рэдкія за межамі Беларусі кнігі. Наш стэнд: 5.А11А
Адрас кірмаша: LITEXPO, Laisvės pr. 5, Vilnius. Чакаем вас 22-25.02.2024!», — напісана на старонцы выдавецтва ў Фэйсбук.