У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі “Вясна” падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Былая палітзняволеная Вольга Рытус распавяла, з якімі праблемамі сутыкаліся яе сукамерніцы ў СІЗА-1.
“Хварэць у турме — раўнаўначна смерці. Да радасці, нашы арганізмы спраўляюцца там нашмат хутчэй, чым на волі. Самае жудаснае ў ІЧУ на Акрэсціна, калі ты туды трапляеш, калі ў цябе ёсць нейкія медыкаменты, якія табе патрэбныя, асабіста я прымала сардэчныя таблеткі, зразумела, што ў мяне іх забралі. І ў прынцыпе мне іх ніхто не аддаў і яны сталі ўжо не актуальныя. Ужо на Валадарку я прыехала без іх.
Са мной знаходзілася дзяўчына, у яе былі праблемы са шчытавідкай. Яна кожны дзень мусіла атрымліваць гарманальную таблетку. Яе прывезлі ўвечары. Яна вельмі хвалявалася, але таблетак не было. Таблетак на наступны дзень таксама не прынеслі.
Таксама была такая гісторыя, таксама з нашай дзяўчынкай палітычнай. Праз тое, што харчаванне там такое спецыфічнае, у яе здарылася атручэнне. У яе было жудаснае абязводжванне, у яе не спыняўся, прабачце, панос. Яна была ўжо проста зялёная, мы цэлы дзень прасілі, каб далі ёй таблеткі, каб спыніць гэта. Вада там таксама вельмі жудасная. Каб папоўніць запас вадкасці — толькі вада з-пад крана. Таблеткі ёй толькі да вечара далі”.