Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя

Наста Суханосік / Еўрарадыё

Пра тое, чаму для разумення сваёй беларускасці нам не хапае “чароўнага пендаля”, якім мусіць быць гэты пендаль і ці здольная на такі пендаль сучасная літаратура, „Еўрарадыё“ разважае разам з акцёркай, кіраўніца праектаў Фонду “Тутака”, вядоўцай літаратурнай ютуб-праграмы “Смаленне вепрука”, арт-менеджаркай, рэжысёркай Настай Суханосік.

Для беларусаў, для кожнага з нас, сёння вельмі важна захаваць сябе ў гэтым віры часам натхняльных, але часцей вельмі страшных і складаных падзей. Каб пазней, у новай, вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі мы маглі жыць і працаваць на карысць сабе і сваёй краіне. Гэта тычыцца фізічнага і псіхічнага стану, але найперш мы мусім захаваць у сабе сваю беларускасць, свае карані. Якія некалі абавязкова прывядуць нас назад на нашу зямлю, нашу Бацькаўшчыну, пераканана Наста Суханосік.

euroradio.fm