Барыс Гарэцкі: У Беларусі найбольш палітзняволеных у Еўропе

Амаль у канцы і адзіныя ў Еўропе, дзе за кратамі трымаюць палітвязняў, сярод якіх 35 журналістаў. Па ўзроўні свабоды слова Беларусь займае 158-е месца ў свеце з 161, вынікае са штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Article 19. Ніжэй толькі – Нікарагуа, Эрытрэя і Паўночная Карэя.

Каментуе вынікі намеснік даследавання – старшыня беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, гэта прафесійная арганізацыя, якая займаецца праблемамі журналісцкай супольнасці ў Беларусі:

– Добрая ілюстрацыя па рэйтынгу, у нас краіна, дзе найбольш палітзняволеных у Еўропе. У нас самыя складаныя ўмовы працы, у нас самыя вялікія тэрміны. Нічога не мяняецца, не рухаецца да лепшага. Вялікае пытанне для еўрапейскай дыпламатыі, ці магчыма нешта змяніць у Беларусі. Ці можна зараз у Беларусі, якая зараз на ўсіх сусветных мапах свабоды прэсы стала чырвонай і нават бліжэй да чорнай, крыху вярнуць жоўты колер.

Пры падрыхтоўцы гэтай справаздачы эксперты праваабарончай арганізацыі абапіраліся на 25 паказчыкаў. А гэта, між іншым, свабода інтэрнэту ад цэнзуры, свабода ад пераследу за праяву палітычнай пазіцыі ў сацсетках, свабода журналістаў ад пераследу з боку ўладаў і гэтак далей.

racyja.com