Што з чэргамі на мяжы гэтай раніцай пры выездзе з Беларусі ў заходнім кірунку?

У пункце пропуску «Брэст» на выезд з краіны па стане на 8:00 чацвярга стаіць 68 аўтобусаў і 350 легкавікоў (учора было а 8-й 65 аўтобусаў і 450 легкавікоў), паведамляе Памежны камітэт.

У Казловічах (Кукурыках) стаіць 500 грузавікоў (учора было 640).

На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 700 грузавікоў і 130 легкавікоў (учора а 8-й раніцы было 100 легкавікоў). Чаргі з аўтобусаў няма.

У Каменным Логу — 120 легкавікоў (учора было 100) і 710 грузавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.

На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 70 легкавікоў (з панядзелка па сераду чэргаў з легкавікоў не было) стаіць 515 грузавікоў.

nashaniva.com