Якія дакументы дапамогуць пры аргументацыі для атрымання міжнароднай аховы?

З кожным годам колькасць беларусаў, якія вымушана з’язджаюць за мяжу, павялічваецца. Вялікі адсотак з іх пакідае краіну менавіта з-за рызыкаў рэпрэсіяў. Каб легалізавацца ў розных краінах па прычыне пераследу, людзям патрэбныя доказы і пацвярджэнні, што перабыванне на радзіме для іх небяспечна. У такім выпадку могуць спатрэбіцца афіцыйныя міжнародныя дакументы. 

Юрыдычная каманда Офіса рэгулярна атрымлівае і апрацоўвае запыты беларусаў і беларусах аб дапамозе, бо палітычны пераслед у краіне не спыняецца, а толькі набірае моц. Людзі вымушаныя бегчы, каб абараніць сям’ю і дзяцей ад цкавання рэжыму. 

Адзначым: наданне міжнароднай аховы істотна залежыць ад асабістых абставінаў заяўніка – тых, якія паўплывалі на немагчымасць вяртання чалавека ў Беларусь. Аднак пры разглядзе запыту да ўвагі бярэцца таксама агульная ацэнка сітуацыі ў краіне. 

Каб дапамагчы беларусам і беларускам сфарміраваць запыты на атрыманне міжнароднай аховы і палегчыць пошук патрэбнай інфармацыі, нашыя юрысты падрыхтавалі спасылкі на міжнародныя дакументы, даклады і даследаванні. Гэтыя матэрыялы дапамогуць зрабіць запыты і іх аргументацыю максімальна дасканалымі. 

Юрыдычная каманда Офіса: «Нам рэгулярна прыходзяць лісты і паведамленні з просьбамі дапамогі. Людзям бракуе сістэмнай і грунтоўнай базы дакументаў, якая б спрасціла атрыманне міжнароднай аховы. Мы ўважліва прааналізавалі матэрыялы, якія маюць дачыненне да гэтай тэмы, – і сабралі найбольш карысныя з іх у адзін пост. Гэта даклады і міжнародныя дакументы, на якія можна спасылацца ў анкетах і даваць вытрымкі з канкрэтных параграфаў».

Спіс дакументаў ад міжнародных арганізацый:

📌 Беларусь у штогадовай справаздачы ЕС аб правах чалавека і дэмакратыі ў свеце за 2022 год;

📌 Даклад пра выкананне праў чалавека за 2021 год;

📌 Даклад Amnesty International 2022/23: Правы чалавека ў сучасным свеце;

📌 Даклад Amnesty International «Беларусь: «Вы не людзі». Гарантаваная дзяржавай беспакаранасць і беспрэцэдэнтны міліцэйскі гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў»;

📌 Даклад Human Rights Watch

📌 A/HRC/53/53: Даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў вобласці праў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн

📌 A/78/327: Даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў вобласці праў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн

📌 Даклад Freedom House: узровень свабоды ў Беларусі 2 балы з 100

📌 Даклад эксперта Маскоўскага механізма Сталай радзе АБСЕ па Беларусі

📌 Даклад эксперта Маскоўскага механізма Сталай радзе АБСЕ па Беларусі

📌 Даследаванне Праўлення ААН па правах чалавека сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

📌 Даклад Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў

📌 Справаздача ПАРЕ: Вырашэнне канкрэтных праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні

Спіс дакументаў ад беларускіх праваабарончых арганізацый:

📌 Даклад праваабарончага цэнтра «Вясна»: «Абмежаванне свабоды выказвання думак пад падставай змагання з экстрэмізмам і тэрарызмам», 2024 год

📌 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2023 годзе, праваабарончы цэнтр «Вясна»

📌 Даклад Беларускай Асацыяцыі Журналістаў: «Беларусь 2022-2023. Правы чалавека. Грамадзянская супольнасць. Медыя»

📌 Даклады Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі

📌 Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі

📌 Сумесны галіновы даклад аб адвакатах ад Беларускай Асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека і Амерыканскай асацыяцыі адвакатаў 

Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай!

tsikhanouskaya.org