11-12.12: Канферэнцыя “Спадчына і грамадзянская супольнасць: нізавыя ініцыятывы ў захаванні крохкага” ў Вільні і анлайн

11 і 12 снежня ў Еўрапейскім гумантарным універсітэце адбудзецца канферэнцыя “Спадчына і грамадзянская супольнасць: нізавыя ініцыятывы ў захаванні крохкага”.

Магчымы і анлайн-удзел.

Цягам мінулага стагоддзя культурная спадчына фармавалася ў рамках дзяржаўных наратываў і інстытуцыйных практык. 

Тым часам у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы спадчына нярэдка існуе па-за інстытуцыйным доглядам: фрагментаваная, рэпрэсаваная або нават проста нябачная. 

У такіх умовах адказнасць за захаванне спадчыны і памяці часта пераходзіць да грамадзянскай супольнасці, мясцовых суполак, дыяспар і асобных ініцыятыў. 

На канфэрэнцыі будуць вядучыя даследчыкі і практыкі, якія абмяркуюць нізавыя ініцыятывы, сямейна-гістарычныя практыкі, новыя куратарскія падыходы і лічбавыя інструменты, якія дазваляюць зноў злучыць фрагментаваную і раскіданую памяць.

Праграма ўключае даклады, панэльныя дыскусіі, кінапрагляды, практычны воркшоп і прэзентацыю лічбавай спадчыны. Падрабязней глядзіце па спасылцы.

Поўную праграму і спасылкі для анлайн-падключэння дашлюць зарэгістраваным удзельнікам.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

11.12.2025 – 12.12.2025
09:00 – 19:00
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (вул. Савічус, 17)
Бясплатна

budzma.org