Віншуем з Днём Герояў!

27 лістапада беларусы па ўсім свеце ўрачыста адзначаюць Дзень Герояў.

105 гадоў таму адважныя ваяры Першага Слуцкага палка стральцоў далі ўзброены адпор бальшавікам, каб абараніць незалежнасць нашай першай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускія сыны ў тых няроўных і самаахвярных баях з чужынцамі былі разгромленыя. Але сапраўдную і вечную перамогу ў тыя дні атрымалі вера і надзея случчакоў у будучыню Беларусі. Натхнёнасць герояў Слуцкага Збройнага чыну высокімі нацыянальнымі ідэаламі і цяпер запальвае прагу волі ў душах новых пакаленняў беларусаў, напаўняе сэрцы Герояў Беларусі сённяшняй.

Хай воля вечна будзе з намі! Слава Героям! Жыве Беларусь!

ЗБС „Бацькаўшчына“