6 фэстаў, якія варта наведаць беларусам замежжа

Лета — самы час для разнастайных фэстаў ды іншых актыўнасцяў на вольным паветры. Зрабілі для вас падборку гучных музычных оўпэн-эйраў і не толькі, арганізаваных для беларусаў замежжа ў чэрвені-ліпені.

«Вянкі беларускія» — Купалле ў Варшаве

Дзе: Варшава, Praska Plaża Miejska

Калі: 22 чэрвеня, 16:00

Уваход: вольны

22 чэрвеня беларусаў Варшавы запрашаюць сустрэць Купалле на беразе Віслы. Арганізатары фэсту «Вянкі беларускія» абяцаюць шмат спеваў, абрадавых танцаў пад апекай найлепшых профі. Вядома, не абыдзецца без пляцення вянкоў і пошуку папараць-кветкі.

Яшчэ ў праграме латарэя, фотасесія і конкурс на найлепшы нацыянальны строй. Музычная частка будзе ненавязлівай, але эфектнай, інтэрактыўнай і завершыцца вольным мікрафонам, дзе свае творчыя здольнасці зможа прадэманстраваць кожны жадаючы.

Varušniak Kupalle

Дзе: Варшава, Piotra Bardowskiego, 2A (клуб REJS)

Калі: 29 чэрвеня, 12:00

Уваход: ад 80 zl. Набыць квіткі можна тут

Крыніца: instagram.com/varushniak/

Яшчэ адно святкаванне Купалля запланавана для беларусаў Варшавы. Купальскі Varušniak вызначаецца арганізатарамі як вялікае свята музыкі, флірту, агню і кахання. Наведнікам тут абяцаюць 24 гадзіны музыкі нон-стоп, тры сцэны і 30 артыстаў.

Арганізатары рыхтуюць вялікае вогнішча, купальскія забавы і шмат танцаў. Падрабязней пра фэст і ўдзельнікаў можна даведацца ў інстаграме фэсту.

Купалле на Паўночным моры з Лявонам Вольскім і KRIWI

Дзе: Blow Beach House in Kijkduin, Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag

Калі: 29 чэрвеня, пачатак а 16:00.

Уваход: Квіток дарослы — €40, квіток дзіцячы (5-16 год) — €5. Для ўцекачоў з Беларусі ўваход вольны

Дрэс-код: Вышыванка або любое адзенне белага колеру

Адно з найпрыгажэйшых беларускіх святаў можна будзе адсвяткаваць і ў Нідэрландах. Удзельнікаў фестывалю «Купалле на Паўночным моры» чакае кірмаш ад беларускіх мастачак, магічны воркшоп-сюрпрыз па беларускіх традыцыях ад Ірыны Новік, майстар-клас па пляценні вянкоў, жаночая медытацыя на беразе мора, разнастайныя актыўнасці для маленькіх наведвальнікаў і шмат іншага.

Музычна падтрымаюць фестываль гурт KRIWI, які распачне свята, і Лявон Вольскі, што адыграе свой сэт на заходзе сонца.

Падрабязней з умовамі, лайнапам і навінамі фестывалю можна азнаёміцца па спасылцы.

Hučna Fest

Калі: 29 чэрвеня, 13:00-22:00

Дзе: Варшава, Wybrzeże Kościuszkowskie, 22 (пляцоўка на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва)

Уваход: вольны

Крыніца: facebook.com/FreeBelarusCenter/

Фестываль актуальнай беларускай музыкі, вядомых імёнаў сучаснай беларускай літаратуры, мастацтва і актывізму Hučna Fest збірае сваіх наведвальнікаў ужо 4-ы год запар.

Сёлета удзельнікаў чакае музычная сцэна з вядоўцам Мікітам Мелказёравым, дзе хэдлайнерамі выступяць гурты РСП, LEIBONIK, Syndrom Samazvanca і NOCHY.

Чакаецца насычаная літаратурная праграма, падрыхтаваная разам з Беларускім ПЭНам: прэзентацыі, дыскусіі, чытанні з удзелам Анхелы Эспіносы Руіс, Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч, Вікі Біран, Насты Кудасавай, Светы Бень, Ганны Кандрацюк, Ганны Янкуты, Крысціны Дробыш, Уладзя Гарбацкага, Артура Камароўскага і інш.

Арганізатары абяцаюць пазнаёміць удзельнікаў з лепшымі беларускімі кніжнымі выдавецтвамі. Будуць таксама пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў і шмат іншага.

Падрабязная праграма фэсту тут

Tutaka

Калі: 12-14 ліпеня

Дзе: Boryk kolo Grodka

Уваход: вольны

Крыніца: tutaka.org

Фундацыя Tutaka — арганізатары фестывалю-спадкаемцы легендарных «Басоў» ужо 4 год запар запрашаюць усіх, хто цікавіцца беларускай музыкай і культурай, ва ўрочышча Boryk на open-air «Tutaka».

Каманда арганізатараў фэсту рыхтуе для наведвальнікаў насычаную праграму. Сёлета ўдзельнікаў чакае музыка, пікнік, майстар-класы, чытанні, гульні, канферэнцыі і ярмарка. На галоўнай сцэне фэсту можна будзе пачуць гурты B:N, РСП, KOOB, Syndrom Samazvanca, электронны праект Sw@da x Niczos і шмат іншай ціквай музыкі.

Сачыць за навінамі фестывалю можна ў інстаграме фундацыі Тутака. 

Пікнік Letucien

Калі: 27 ліпеня

Дзе: Кракаў, парк Jordana

Уваход: вольны

Крыніца: facebook.com/picnic.letucien

Сёлета пікнік будзе адбывацца ўжо 5 раз. Хэдлайнерамі галоўнай музычнай сцэны фэсту будуць гурты Leibonik і РСП. Таксама арганізатары абяцаюць эксклюзіўны сэт хуліганскага фанку ад гурта Groove Dealer, які не выступаў ажно 3 гады. Апроч галоўнай сцэны наведвальнікаў чакае арт-пляцоўка з электроннай музыкай, дзіцячая зона, майстар-класы, кірмаш з беларускімі майстрамі, фудкорт ды адукацыйная пляцоўка.

За навінамі фэсту можна сачыць у інстаграме

budzma.org