З’явіўся сайт, з дапамогай якога можна знайсці бібліятэкі і крамы з беларускімі кнігамі паблізу

«Старонкі» — гэта платформа глабальнага беларускага буккросінгу, з дапамогай якой можна знайсці беларускія кнігі ў сваёй мясцовасці, пазнаёміцца з беларускімі аматарамі літаратуры, а таксама мець доступ да калекцыі прыватных кніг, якімі можна абменьвацца.

«Больш не абавязкова замаўляць кнігі, аплачваць дарагую перасылку і доўга чакаць. Са Старонкамі ты зможаш чытаць больш», — напісана на сайце платформы.

На дадзены момант на сайце маецца 43 кнігі. Сярод іх: «Новая зямля» Якуба Коласа, «Свінні» Аляксандра Чарнухі, «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча, «Капітан лятучая рыба» Альгерда Бахарэвіча і інш.

Таксама на сайце размешчаная мапа з пазначэннем бібліятэк і кніжных крам па ўсім свеце.

budzma.org