Мікола Папека аднавіў “Мядовую прэмію” ў замежжы

У 2001 годзе паэт-пчаляр Мікола Папека, які жыў на Пружаншчыне, заснаваў “Мядовую прэмію”. Лаўрэат прэміі атрымліваў пуд мёду. Аднак з 2020 года прэмія не ўручалася, бо Мікола Папека быў асуджаны па берасцейскай “карагоднай справе”. Цалкам адбыўшы сваё пакаранне, Мікола летась з’ехаў у Польшчу і пасяліўся ў Беластоку. Сёлета ён купіў пчальнік, вярнуўся да пчалярства і аднавіў сваю «Мядовую прэмію».

Кажа Мікола Папека:

 Мёду не надта шмат я атрымаў, патрэбна сказаць, але мёд атрымаў, таму ў прынцыпе можна і раскашэліцца, можна расшчодрыцца. Мая прэмія не надта сур’ёзная, часу меў сам, каб даць прэмію. Магчыма, так і будзе, павінна адбыцца нейкае пасяджэнне, урачыстасць. Але мне трэба атрымаць, каб мне перадалі значок, адпаведны гэтай прэміі.

Мядовая прэмія была заснаваная як рэгіянальная для Берасцейшчыны. Але з часам пачалі з’яўляцца лаўрэаты і па-за межамі гэтага рэгіёну. Відавочна, і гэтым разам лаўрэат не будзе звязаны з Берасцейскім краем.

racyja.com