Што з выездам з Беларусі раніцай у пятніцу?

Дзяржаўны памежны камітэт па стане на 08:00 дае наступныя лічбы.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 470 легкавых аўто.

У «Казловічах» чэргі з фураў няма.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» і «Беняконях» чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, а стаіць 380 і 540 грузавікоў адпаведна.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы таксама няма чаргі з легкавікоў і аўтобусаў, а стаіць 270 грузавікоў.

nashaniva.com