З 9 па 11 кастрычніка ў Аўгустове працаваў беларуска-польска-украінскі круглы стол гісторыкаў пад назвай “Гісторыя на службе публічнай”. Сярод іншага ўдзельнікі наведалі мясціны Аўгустоўскай аблавы, дзе ў ліпені 1945 г. 40 тысяч чырвонаармейцаў атрымалі задачу вылавіць у аўгустоўскіх лясах “бандытаў Арміі Краёвай”, а ў выніку здзейснілі найвялікшае злачынства супраць мірнага насельніцтва ў пасляваеннай Еўропе.
Кажа дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі:
– На тэрыторыі Польшчы, колькі не шукалі, гэта месца не знайшлі. Ёсць сур’ёзнае падазрэнне, што яны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. На 1945 год на мапах дэмаркіраваная, але не на практыцы. Асноўная версія, што гэтыя пахаванні ля возеры Шлямы, што на беларускай тэрыторыі. Колькі не было запытаў, каб правесці гэтае даследаванне, адшукаць гэтыя магілы. Улады адмаўлялі, па прычыне таго, што гэта памежная тэрыяторыі, кшталту якія там даследаванні.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Адпаведна ўдзельнікі круглага стала наведалі месца сутычкі паўстанцаў пад кіраўніцтвам палкоўніка Раматоўскага з царскімі войскамі 3-га верасня 1863 года ў Аўгустоўскай пушчы. У 1938 годзе тут паставілі памятны знак, але праз год па гэтых мясцінах прайшла нямецка-савецкая мяжа – помнік быў закінуты ў раку. Пасля вайны помнік і аднавілі з подпісам “Gloria Victis”, паводле аднайменнага апавядання Элізы Ажэшкі.