Кажа дырыжор хор Галіна Казіміроўская:
– Адчуванне, што гэта наш горад, што тут усё да месца і мы тут, як дома. Для мяне і для шматлікіх Беласток вельмі блізкі. Музей памяці Сібіры – гэта тое месца, якое вельмі пасуе. І месца памяці, і месца якраз звязанае з рэпрэсіямі. У гэты дзень менавіта важна тут было зрабіць канцэрт. Запрашайце і мы прыедзем, і ў вашай філармоніі паспяваем таксама.
Сваімі ўражаннямі падзяліліся госці канцэрта:
– Музыку я вельмі люблю, харавую таксама, а беларускую асабліва ў выкананні “Вольнага хору” пад кіраўніцтвам спадарыні Казіміроўскай. Вельмі такі салодкі пачастунак для душы, хаця фактычна пры вельмі трагічнай, сумнай гадавіне.
– Вельмі трагічная страшная дата ў гісторыі беларускага народа.
– Загінула якраз 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.
– У шматлікіх месцах, гарадах ёсць вось такія гадавіны, ёсць нагода. Сёлета ў Музеі памяці Сібіры – памяць, пашана і тое, што мы разам.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: