Беларуская лідарка падчас візіту ў Эстонію сустрэлася з міністрам замежных справаў Маргусам Цахкнам, міністаркай адукацыі Крысцінай Калас, міністаркай культуры Хэйдзі Пургай і міністрам унутраных справаў Лаўры Ляэнэметсам.
З міністрам унутраных справаў Лаўры Ляэнэметсам Ціханоўская ўзняла наступныя пытанні:
- легалізацыя беларусаў у Эстоніі;
- стварэнне і адпраўка інструкцыяў у міграцыйныя органы Эстоніі пра тое, як працаваць з беларускімі кейсамі;
- выдача візаў і відаў на жыхарства студэнтам;
- пашпарты замежніка.
З міністаркай адукацыі абмеркавалі:
- дадатковыя стыпендыі для беларускіх студэнтаў;
- магчымасць увядзення беларускай мовы і гісторыі ў некаторых школах Таліна;
- адкрыццё Хола Луцкевіча, першага прэм’ера БНР, якія вучыўся ва ўніверсітэце Тарту.
З міністрам замежных справаў:
- так званыя «прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі – Эстонія загадзя не прызнала «выбары 2025»;
- падтрымку пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць рэжыму за злачынствы супраць чалавечнасці;
- узмацненне ціску на рэжым, комплекс санкцыяў за парушэннеі правоў чалавека;
- падтрымка дэмакратычных сілаў;
- падтрымка Міжнароднага гуманітарнага фонду – эстонскія ўлады прынялі рашэнне выдзеліць сродкі на беларускіх палітвязняў.
З міністаркай культуры:
- пераклад беларускай літаратуры на эстонскую мову;
- правядзенне сумесных мерапрыемстваў у галіне культуры;
- праграмы падтрымкі для беларускіх актораў і студэнтаў;
- выстава Уладзіміра Цэслера ў Эстоніі.
Акрамя таго, Святлана Ціханоўская ўручыла міністру замежных справаў Эстоніі «Крыж добрасуседства» – вышэйшую ўзнагароду дэмакратычных сілаў Беларусі.