Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку рыхтуе чарговае выданне для вучняў 2-5 класаў пачатковых школ

Чарговае выданне рыхтуе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Гэтым разам для вучняў 2-5 класаў пачатковых школ распрацаваны і перададзены ў друк набор задач «Зубраня: свет восеньскай прыроды».

Кажа намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк:

Калі мы сустракаліся ў асноўным з настаўніцамі беларускай мовы на Беласточчыне, яны кожны раз падкрэслівалі, што апрача падручнікаў, якія піша Аліна Ваўранюк пры падтрымцы Аб’яднання АББА, апрача сшытка практыкаванняў, які толькі прымеркаваны да праграмы ІІ класа пачатковай школы, няшмат ёсць розных матэрыялаў, якія ў творчы спосаб можна выкарыстоўваць на занятках. Хутка мы спрацавалі як Цэнтр, і падрыхтавалі такую папку з задачамі. Першая частка адносіцца да восеньскай садавіны.

Над вобразам Зубраняці для выдання працавалі Ганна Комінч і Ганна Емяльянава. Пасля размеркавання набора задач па школах Падляшша, частка накладу будзе даступна для зацікаўленых у  Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

racyja.com