У Беластоку гаварылі пра Чэслава Мілаша

“Książnicę Podlaską” працягвае ў Беластоку свой цыкл сустрэч пад назвай “Czesław Miłosz bliżej”. Гэтым разам госцем бібліятэкі стаў паэт, перакладчык Адам Лізакоўскі, які вось ужо 35 гадоў жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі і добра ведаў Чэслава Мілаша.

«Гэта быў чалавек некалькіх культур, у тым ліку і беларускай», – адзначыў госць сустрэчы.

– Думаю, што Чэслаў Мілаш быў ацэнены і ў Літве, і ў Польшчы. Гэта быў чалавек некалькіх культур. Як гаварыў Ежы Гедройць, што Польшча без Беларусі, Літвы і Украіны не можа быць вольнай, незалежнай і г.д. І Чэслаў Мілаш цалкам пагаджаўся з гэтай палітыкай Гедройця. Трэба адзначыць, што менавіта Гедройць быў тым, хто надаваў сэнс і сілы тым усім ідэям на пераломе другой паловы ХХ стагоддзя.

Цалкам матэрыл:

Падчас сустрэчы з Адамам Лізакоўскім адбылася таксама прэзентацыя кнігі «Чэслаў Мілаш у Амерыцы», якую выдала выдавецтва Książnica Podlaska.

racyja.com