Вольга Якубоўская: Буду маляваць коцікаў, пакуль яны псіхалагічна дапамагаюць

Беларуская мастачка Вольга Якубоўская, якая стварыла знакамітую серыю прац “Коцікі свабоды”, завітала ў Варшаву.

“Я была рада цёплым сустрэчам, што адбыліся тут”, – аспавяла яна «Радыё Рацыя». Таксама творца аспавяла пра сваё цяперашняе жыццё ў Латвіі.

РР: Наколькі вы камфортна адчувае сябе цяпер у Латвіі?

Вольга Якубоўская: На самой справе я чалавек даволі кантактны і да людзей заўсёды стаўлюся па-сяброўску. Калі мы прыехалі, то акрамя нашых дзяцей у нас там зусім не было нікога са знаёмых. Але паступова нам рэальна шанцавала і з латышамі, і з рускімі, якія там жывуць, і з беларусамі, якія нас адразу прынялі, бо, як вядома, “беларус беларусу беларус”, і гэта нікуды не дзелася, і гэта працуе і будзе працаваць. Вось я прыехала ў Варшаву і чарговы раз у гэтым пераканалася. Столькі сустрэч і знаёмстваў. Такіх адносінаў я не бачыла ў іншых дыяспарах. Латышы здзіўляюцца нашым адносінам адзін да аднаго.

Паступова з’яўляюцца сувязі і ў сферы мастацтва. Першая мая выстава ў Рызе прайшла ў Доме нацыянальных меншасцяў «25 крокаў да Свабоды». І калі мы на ёй сустрэліся ўсе, то пачалі далей камунікаваць. Гэта быў такі рух насустрач. Латышы прапанавалі нам магчымасць вывучыць мову хаця б на такім роўні, каб мы маглі хоць нешта разумець. Для мяне з мовамі заўсёды было вельмі не проста. Але ўсё ў працэсе і мова мая будзе паляпшацца.

Я ўдзячная Латвіі, што нас прынялі, і за тое, што цяпер у мяне ёсць сябры-латышы, якія мне дапамагаюць. І мастакі, і музыкі, і проста добрыя людзі, якія разумеюць, у якой сітуацыі мы апынуліся, і якія разумеюць, што адбываецца ў нас у краіне, бо не ўсе тут гэта разумеюць. Таму мне ў Латвіі асабіста камфорта, таму што я з людзьмі заўсёды па-добраму.

І ў Рызе ёсць беларуская суполка, якая нас прыняла, якая нас падтрымлівае. І мы перыядычна ладзім розныя мерапрыемствы. Не сказаць, што ў нас шмат актывістаў, але яны ёсць. На сваіх выставах я расказваю, што ў Беларусі нічога не закончылася, што амаль кожны дзень адбываюцца арышты і суды.

РР: Якія коцікі цяпер у вас нараджаюцца?

Вольга Якубоўская: На самой справе я хацела б, каб яны ўсе сталі свабоднымі. І я стала б маляваць дзяцей, сабак, анёлаў. Я з задавальненнем малявала б гэта. Я гэта малюю, канешне, увесь час, але коцікаў я не спынюся маляваць, пакуль мне кажуць людзі, што яны дапамагаюць, грэюць, даюць сілы тым, каму я іх прысвячаю.

Цалкам матэрыял:

racyja.com