У Беластоку прайшлі чарговыя майстар-класы па беларускай міфалогіі

У рамках майстар-класаў у Беластоку адбылася чарговая сустрэча, прысвечаная міфічнаму вобразу жабы. Удзельнікі даследавалі вобраз жабы, малявалі і стваралі ўласныя гісторыі.

Кажа вядоўца курса, мастачка з Гародні Таццяна Калач:

– Насамрэч нашыя міфічныя майстар-класы арыентаваны больш на беларускую міфалогію. Але час ад часу ў нас трапляюцца такія тэмы, якія даволі распаўсюджаныя ў міфалогіях іншых краінаў. Пра жабу і яе вобраз у беларускай міфалогіі, а таксама ў міфалогіях іншых краінаў. Аналогіі з сусветным дрэвам і з хтанічнымі рознымі істотамі, якія жывуць у каранях. У беларускай міфалогіі жаба – гэта істота, я б сказала, двухбаковая. Нягледзячы на тое, што яна жыве дзесьці ўнізе, у каранях дрэва, яна ўсё ж такі лічыцца таксама і адтуль – зверху, а таксама атаясамлівалася з гадаванцам беларусаў – вужом.

Міфічныя майстар-класы працягваюцца штоаўторак а 17-й. Кошт удзелу – 30 злотых. Узрост удзельнікаў: дзеці з 8 гадоў, падлеткі, дарослыя (можна прыходзіць сем’ямі). Досвед у маляванні не абавязковы.

Адрас: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Św.Rocha 5/32, уваход злева ад аркі, 2 паверх).

Цалкам матэрыял:

racyja.com