Каардынацыйная рада вынесла на галасаванне праект пра міратворчыя сілы з удзелам беларусаў

Павел Шурмей «Дзядзька»

На адкрытым паседжанні Каардынацыйнай рады быў прадстаўлены праект пастановы пра фармаванне міжнародных міратворчых сіл на тэрыторыі Еўразвяза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў. Дакумент быў прапанаваны Камісіяй па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы.

Праект падтрымаў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па бяспецы Вадзім Кабанчук:

– Рана ці позна еўрапейскія краіны сутыкнуцца таксама з прамой агрэсіяй. Мы звяртаемся з прапановай, каб Каардынацыйная Рада на палітычным узроўні прыняла рашэнне пра палітычную падтрымку ініцыятывы па стварэнні ўмоваў для службы беларускіх добраахвотнікаў у еўрапейскіх арміях на тэрыторыі краін Еўразвязу.

Праект таксама падтрымаў госць паседжання, камандзір Палка імя Кастуся Каліноўскага Павел Шурмей «Дзядзька»:

– Сёння многія з нас вярнуліся з фронту. Іх больш за тысячу чалавек. Гэта вопытныя, загартаваныя ў баях дасведчаныя ваяры. У тым ліку: сапёры, аператары БПЛА, штурмавікі, інструктары, медыкі. Самае галоўнае – людзі, чый вопыт здабываўся ні ў кніжках, а, на жаль, у брудзе і крыві на полі бою. Еўропа ў гэтых людзях мае патрэбу не менш, чым яны ў Еўропе.

Па выніках паседжання КР праект Прапановы “Аб фармаванні міжнародных міратворчых сіл на тэрыторыі Еўразвяза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў” быў вынесены на галасаванне.

Цалкам матэрыял:

racyja.com