Дзяржаўны памежны камітэт можа атрымаць права збіраць адбіткі пальцаў у іншаземцаў, якія ўязджаюць. Пра гэта заявіў начальнік юрыдычнага ўпраўлення ДПК Андрэй Куксаў. Сёння на базе заставы “Каменны Лог” адбылося выязное пасяджэнне пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы і па міжнародных справах.
«Гаворка ішла ў тым ліку пра карэкцірощку заканадаўства ў кантэксце тых выклікаў і пагроз, якія сёння ўзнікаюць. Гэта звязана з ваенна-палітычнай абстаноўкай, якая склалася на нашых рубяжах», — прыводзіць словы Куксава БелТА. Ён дадаў, што Дзяржаўны памежны камітэт прапанаваў пашырыць пералік дакументаў, на падставе якіх грамадзяне змогуць знаходзіцца ў памежнай зоне. Паводле яго слоў, дэпутаты падтрымалі гэтую прапанову.
Трэба адзначыць, што ў Расеі з 1 снежня пачынаецца эксперымент па зборы біяметрычных дадзеных замежнікаў. Іх павінны будуць здаваць усе замежнікі і асобы без грамадзянства, якія перасякаюць мяжу. Размова ідзе пра фатаздымак асобы і адбіткі пальцаў. Выключэнне зроблена для грамадзян Беларусі. Ім не спатрэбіцца праходзіць працэдуру. Эксперымент працягнецца да 30 чэрвеня 2026 года.