Беларуская апазіцыя ў замежжы не знайшла адзінага падыходу да так званых прэзідэнцкіх выбараў, якія будуць праходзіць праз 2 месяцы. Адна частка дэмсілаў прапануе байкот, другая – Кабінет Ціханоўскай і Каардынацыйная рада – галасаванне «супраць усіх».
Сябра партыі БХД Зміцер Лупач лічыць, што адзіную параду даць складана, калі ў краіне пануе тэрор:
– Я думаю, што абсалютна ўсё роўна – ісці ці не ісці на іх. Таму што, калі ты працуеш на дзяржаўным прадпрыемстве, а зараз з большага такая праца, то ты не можаш туды не пайсці. І зараз не важна, як ты там прагаласуеш – супраць усіх, ці за кагосьці, таму што ніхто гэта лічыць не будзе, а будзе напісана так, як ім трэба. На жаль, я прадчуваю, што мінімум будзе дзевяноста працэнтаў.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года. За не поўных два тыдні, па словах Лукашэнкі, яго перадвыбарчы штаб назбіраў 1.500 000 подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам у прэзідэнты. Выходзіць па 100 000 галасоў у дзень. Лукашэнка вырашыў узяць рэванш за 2020.
Цалкам матэрыял: