У Польшчы аднаўляюць працу групы па пытаннях беларускіх грамадзян

Кіраўніком групы прызначаны Томаш Цытрыновіч, які ўзначальвае ведамства па справах замежнікаў / MOST

Аднаўляецца дзейнасць працоўнай групы па пытаннях знаходжання беларусаў у Польшчы, паведамляе канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы, кіраўніком групы прызначаны Томаш Цытрыновіч, які ўзначальвае ведамства па справах замежнікаў.

Кабінет дэмакратычных сіл Беларусі ў працоўнай групе будуць прадстаўляць Павел Латушка і Віталь Малчанаў. Павел Латушка прапанаваў польскаму боку правесці першае пасяджэнне ў канцы студзеня або пачатку лютага 2024 года.

Група будзе займацца пытаннямі легалізацыі, правоў і абароны беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Польшчы.

За дзевяць месяцаў 2024 года па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуліся 2 900 грамадзян Беларусі.

Усяго да 1 кастрычніка польскія ўлады атрымалі 12 300 заяў ад замежнікаў, якія прасілі аб абароне. Гэта значна больш, чым у папярэднія гады. 

За ўвесь мінулы год было атрымана 9,5 тысяч заявак, а ў 2021 годзе – 7,7 тысяч. Беларусы па колькасці аформленых у гэтым годзе заяў займаюць другое месца. На першым — грамадзяне Украіны (4 500), на трэцім — расіяне (800).

Нагадаем, летась грамадзяне Беларусі таксама атрымалі больш за 280 тысяч першых дазволаў на пражыванне ў краінах ЕС. Больш за 255,5 тысячы беларусаў аселі ў Польшчы.

euroradio.fm