Беларуская асацыяцыя палітвязняў „Да волі“ працягвае дзейнасць у Варшаве

Нядаўна аб’яднанне выступіла суарганізатарам “Навагодняй ялінкі ў Музеі Вольнай Беларусі” для дзяцей палітзняволеных, цяпер жа дапамагло ладзіць выставу тых, хто за кратамі.

Пра гэтыя падзеі і іншыя свае кірункі нашаму радыё распавёў прадстаўнік арганізацыі Алег Кулеша.

За час існавання асацыяцыі ў нас з’явіўся шэраг доўгатэрміновых праектаў, праектаў, якія выконваюцца ў своеасаблівых тэрмінах і гэтак далей. Мы прысутнічалі на першай частцы ялінкі, мы дапамагаем весці і арганізаваць выставу па палітвязнях, малюнкі палітвязняў. Гэта вельмі цікавая выстава, і там шмат членаў асацыяцыі прымаюць удзел. І стварае гэтую выставу таксама член нашай асацыяцыі. Звонку чалавек усё роўна не будзе разумець, але данесці чалавеку, які гэтага не праходзіў, можа толькі той чалавек, які сам гэта маляваў. І гэта будуць арыгіналы.

РР: Ці можам зазначыць тэмы, на якія створаны гэтыя карціны?

Розныя тэмы жыцця. Напрыклад, як захаваць сваё «я» там, што цябе турбуе, проста жыццё. Воля і няволя. Нашы дзеці, насамрэч, знаходзяцца ў больш цяжкіх умовах і становішчы. Таму што яны з дзяцінства пазбаўлены сваёй радзімы. Ім трэба знаходзіцца ў замежным грамадстве, якое яны засвойваюць з лёгкасцю, і яны прымаюць польскую мову, і вывучаюць ангельскую, і новы ўклад жыцця таксама прымаюць. Але адначасова забываюць беларускае. Гэта самае горшае, што можа быць. І вось толькі дзеля таго, каб яна не знікла, трэба такое рабіць. Мы павінны ўвесь час, падкрэсліваю, павінны ўвесь час, самі выхоўваць сваіх дзяцей. Дзякуй Богу, да беларусаў на чацвёрты год пачало даходзіць, што ніхто не зробіць гэтага, акрамя нас саміх. Пакрысе з’яўляецца новы кірунак салідарнасці. Тыя, хто стаміўся, тыя адышлі. Тыя, хто прыходзіць на помнік Каперніка, у іх мэта — помнік Каперніка. Яны там годна трымаюць наш сцяг. Але ёсць шэраг людзей, якія займаюцца рознымі справамі. Гэта дзіўна гучыць, але насамрэч кожная такая справа вядзе нас да перамогі.

РР: Нядаўна вы ездзілі суполкай некалькі чалавек у Чэхію. Як прайшла гэтая сустрэча?

Нельга сказаць, што ўсё, што меркавалася, было дасягнута. Але гэта была першая сустрэча паміж рознымі асацыяцыямі, якія існуюць на сённяшні дзень. Я лічу прыемным тое, што мы даведаліся, якімі кірункамі займаюцца розныя асацыяцыі. Нашай асацыяцыя таксама была вельмі сур’ёзная прадстаўленая прэзентацыя, даволі даволі. Мы распавялі пра большасць нашых праектаў, і было арганізавана некалькі сустрэч чэшскім бокам. Канешне, хацелася б больш, але ўжо як атрымалася так. Нас пачулі, пачалі наладжвацца стасункі. У нас пасля гэтай сустрэчы пачынае з’яўляцца чэшскі бок нашай асацыяцыі. Гэта таксама такая праца, якую не зробіш па тэлефоне.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Марына Савіцкая, racyja.com