Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Ці варта верыць Герадоту, які пісаў пра племя, дзе людзі раз на год пераўтвараюцца ў ваўкоў? Што за «змеі» сагналі неўраў з іхнай Радзімы? Ці мае міф геаграфічную прывязку: Беларусь, Украіна, Польшча — дзе шукаць Неўрыду? Да чаго тут Мілаградская культура? Чаму ў Беларусі настолькі пашыраныя паданні пра ваўкалакаў? Міфы, версіі і здагадкі пра неўраў — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы ім кубачак кавы. Гэта дапаможа стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.