Гжэгож Схэтына: Трэба падтрымваць усіх, хто даносіць свабоднае слова да беларусаў

Здымак ілюстрацыйны

Змаганне за грамадскую супольнасць і асноўныя правы і свабоды ў Беларусі для нас вельмі важна.

Гэта нашыя суседзі, добра, што згадваецца ідэя сумесных каранёў, якія маюць палякі і беларусы, і гэтая гісторыя нас сёння прывяла на Форум Касцюшкі, на гэтую сустрэчу, — адзначыў кіраўнік камісіі замежных спраў Сенату Рэспублікі Польшча Гжэгаж Схэтына:

Сёння мы павінныя памагаць і інвеставаць у тыя рэчы і ініцыятывы, якія эфектыўна дапамагаюць будаваць свабоду слова ў Беларусі. Трэба падтрымваць тэлеканал «Белсат», незалежныя радыёстанцыі, такія як «Радыё Рацыя». Трэба падтрымваць усіх, хто даносіць свабоднае слова да беларусаў. Важна ўмець пра гэта гаварыць і паказваць, што няма альтэрнатывы такому спосабу мыслення.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Форум Касцюшкі — гэта мерапрыемства высокага роўню, якое было арганізаванае Міністэрствам замежных спраў Польшчы 3 і 4 лютага ў Гданьску ў Цэнтры Еўрапейскай Салідарнасці.

racyja.com