Чарговы выпуск на Youtube-канале паэта, перакладчыка, знаўцы літаратуры Андрэя Хадановіча незвычайны, таму што галоўны герой відэа — сам Андрэй Хадановіч. 13 лютага Андрэй Хадановіч адзначыў свой 50-ты дзень народзінаў і распавёў пра кніжкі, якія напісаў.
Чаму першая кніга Хадановіча «Лісты з-пад коўдры» выйшла ў свет спачатку на ўкраінскай мове? Якая кніга паэта – самая хуліганская? Каму прысвечаны твор «Неба Марыі», які паклала на музыку кампазітарка Вольга Падгайская? Чаму ў тэкстах паэта пасля 2020-га заўсёды ёсць не толькі боль, але і надзея? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.
БОНУС. Андрэй Хадановіч чытае рэп.