
Беларускамоўная супольнасць звярнулася да Amazon Kindle Direct Publishing з просьбай дадаць беларускую мову ў вядомы электронны сэрвіс для публікацыі і продажу кніг. Kindle Direct Publishing – гэта платформа Amazon.com для публікацыі электронных кніг, запушчаная ў лістападзе 2007 года адначасова з першай прыладай Amazon Kindle. Сэрвіс дазваляе аўтарам і выдаўцам публікаваць свае кнігі без папярэдніх фінансавых укладанняў, самастойна і любым накладам.
Amazon KDP – гэта амаль такі ж культурны прарыў, як вынаходніцтва друкарскага станка. Гэта платформа, якая робіць выданне кніг даступным для ўсіх, акрамя беларускамоўных аўтараў, – адзначаюць аўтары петыцыі.
Падпісаць петыцыю можна на change.org
