Кліп і тэкст песні «Экстрэміст» гурта «Дай Дарогу» улады прызналі «экстрэмісцкімі»

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Брэста 8 лютага.

«Экстрэміст» — песня, якую музыкі прысвяцілі ўсім экстрэмістам 2020 года.

«Усім тым, хто пералазіў праз калючы дрот, усім тым, хто плыў, ляцеў, поўз і проста ў жаху бег ад дзікіх прысудаў.

Для ўсіх смелых беларусаў, якія нягледзячы на дзікую машыну рэпрэсій не пабаяліся адстойваць сваё права на свабоду і працягваюць змагацца.

Наша возьме, па-любому!

Жыве Беларусь!»

budzma.org