17 лютага на “Берлінале” прайшла афіцыйная прэзентацыя Беларускай незалежнай кінаакадэміі. Гэтую падзею можна лічыць гістарычнай, піша тэлеграм канал «Свяшчэннай белавуд».
Яшчэ ніколі такая колькасць рэжысёраў за ўсю гісторыю кінематаграфіі незалежнай Беларусі не збіралася на буйным еўрапейскім кінамаркеце, прадстаўляючы свае праекты. Так, былі стэнды “Беларусьфільма” ў Канах у першай палове 2010-х, але тут нават немагчымасці параўноўваць магчымасці дзяржавы і прыватнай ініцыятывы.
На прэзентацыі Кінаакадэміі прысутнічалі міністр культуры Германіі, прадстаўнікі Еўрапейскай кінаакадэміі і шэраг іншых афіцыйных асоб.
budzma.org паводле «Свяшчэннай белавуд»,
фота Дзмітрыя Брушко