
ААН заклікала ўлады Беларусі неадкладна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову, прызнаўшы яе зняволенне незаконным і палітычна матываваным.
Міжнародныя эксперты прыйшлі да высновы, што пераслед Рабковай парушае нормы міжнароднага права і адбываецца выключна праз яе праваабарончую дзейнасць у «Вясне». У ААН адзначылі, што яе затрыманне, закрыты судовы працэс і ціск на адвакатаў сведчаць пра адсутнасць справядлівага суда.
Працоўная група заклікала не толькі вызваліць Рабкову, але і забяспечыць ёй кампенсацыю, а таксама прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні яе правоў.