Алесь Юркойць: Беларусь нашай будучыні — гэта светлая краіна для ўсіх

Алесь Юркойць / Еўрарадыё

Пра тое, як захаваць сябе і сваю беларускасць у выпрабаваннях рэпрэсій і эміграцыі, чаму беларусы дагэтуль не завяршылі сваё нацыябудаўніцтва і ці сапраўды ў нас “кароткі пантэон нацыянальных герояў”, на „Еўрарадыё“ разважае краязнавец і грамадскі дзеяч Алесь Юркойць.

Чым часцей беларусы будуць жадаць адно аднаму “залацістага, яснага дня”, тым больш усмешак будзе на нашых тварах. І будзе больш жадання стварыць нешта пазітыўнае, што ўсіх будзе задавальняць. Беларуская дэмакратычная нацыянальная ідэя гатовая ўсіх прыгарнуць, яна не адштурхоўвае так, як ідэя лукашэнкаўскага рэжыму з турмой, вошамі і выгнаннем за мяжу нязгодных. Але толькі светлая і пазітыўная ідэя дасць нам нашу светлую Беларусь будучыні, перакананы Алесь Юркойць.

euroradio.fm