Дон Жуан — салодкагалосы спакуснік ці цынічны монстр? Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

«Дон Жуан» — гэта гісторыя зусім не пра каханне, а хутчэй пра ўладу і людзей, якія ёй служаць. Вельмі актуальна для сённяшняй Беларусі, ці не праўда? Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра «Дон Жуана» ў версіі французскага камедыёграфа Жан-Батыста Мальера.

Калі адбылося другое нараджэнне забітага Дон Жуана? Які выхадзец з Беларусі напісаў сваю версію «Дон Жуана»? Чым Мальер падобны на савецкіх творцаў? У чым глыбокі філасофскі сэнс «Дон Жуана» і пры чым тут Беларусь? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.

budzma.org