Пра гэта Аляксандр Івулін напісаўна сваёй старонцы ў Інстраграм.
«Усе гэтыя 624 дні, пакуль мы не бачыліся, вам было нашмат складаней, чым мне. Вас палохала невядомасць. Вы не ведалі, як я і што са мной. Ня ведалі, як мне дапамагчы. Пры гэтым рабілі ўсё магчымае, каб па тым боку плота мне жылося крыху прасцей. Рабілі так шмат, што я пакуль не магу ўсвядоміць увесь маштаб.
Сорры, пішу гэты тэкст і натуральна трасуцца рукі, а да вачэй падыходзіць кандэнсат. Гэта ўсё праз вас, неверагодныя беларусы!
Нізкі паклон усім і кожнаму за салідарнасць і падтрымку. Гэта вельмі каштоўна. Гэта не забываецца», — напісаў журналіст.