Ініцыятыўная група Інстытута беларускай кнігі паведаміла пра стварэнне афіцыйнага канала арганізацыі ў тэлеграм.
Канал будзе змяшчаць інфармацыю аб дзейнасці ІБК і ініцыятыўнай групы, а таксама публічныя справаздачы і іншую карысную інфармацыю.
Ужо зараз там можна прачытаць пра арганізацыю, яе мэты і задачы. А таксама можна далучыцца да Заявы аб стварэнні Інтытута беларускай кнігі ці падаць заяўку на ўдзел у ініцыятыўнай групе.